Паважаныя бацькі!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад №122 г. Мінска" дзякуе Вам за тое, што вы выбралі менавіта нашу ўстанову для атрымання вопыту зносін у дзіцячым калектыве і першай адукацыі вашага малога.
Наша ўстанова была адкрыта ў ліпені 2009 года з сімвалічнай назвай "Наш дом". Такая назва выбрана не выпадкова. Наша педагагічнае крэда, каб дзіцячы сад стаў і для дзяцей і для педагогаў утульным, цёплым, светлым, каб кожны ў ім адчуваў сябе камфортна як дома. І каб усе мы педагогі, дзеці, і бацькі сталі адной вялікай сям'ёй.
Ва ўстанове працуюць як вопытныя педагогі, так і маладыя спецыялісты. Спалучэнне вопыту і маладосці педагогаў з'яўляецца станоўчай асновай для ўдасканалення педагагічнага працэсу, ўнясення творчых момантаў у адукацыйны працэс, стварэння і перадачы Калектыўных традыцый.
