Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
- фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
- падрыхтоўка да працягу адукацыі;
- аздараўленьне.
Асноўнай функцыяй ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
- засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
- атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
- далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
- развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
- забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
- забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.