Паважаныя бацькі!
Прапаную вашай увазе серыю артыкулаў пад агульнай назвай
«Парады педагога-псіхолага»
Гэтыя артыкулы утрымліваюць парады і рэкамендацыі па актуальных праблемах выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту: разглядаюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей ад 2-х да 7 гадоў; даецца важная інфармацыя аб дзіцяці, яго паводзінах у крызісныя перыяды дзяцінства; прапануюцца практычныя рэкамендацыі па пераадоленні псіхалагічных цяжкасцяў у выхаванні малога ў сям'і.
Мэта прапанаванага матэрыялу складаецца таксама ў тым, каб вы зацікавіліся праблемамі дашкольнай псіхалогіі і педагогікі, звярнуліся да спецыяльнай літаратуры, захацелі пашырыць сваю бацькоўскую кампетэнтнасць.
Жадаю вам, паважаныя бацькі, авалодаць самай галоўнай прафесіяй: «Я - мама!», «Я - тата!» і спадзяюся, што прапанаваны матэрыял дапаможа вам у гэтым!
З павагай педагог-псіхолаг М.Ю. Сухалет