Паважаныя бацькі!

Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2022 г. № 227 (са змяненнямі і дапаўненнямі) зацверджаны правілы, накіраваныя на стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу

Ва ўстанове адукацыі дзейнічае прапускны рэжым. З інструкцыяй аб прапускным рэжыме можна азнаёміцца ​​на інфармацыйным стэндзе ў холе 1 паверха.

АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАПУСКНАГА РЭЖЫМУ Ў УСТАНОВЕ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

Не дапускаецца:

• уваходзіць на тэрыторыю і ў будынкі ўстановы дашкольнай адукацыі з жывёламі;

• праносіць на тэрыторыю і ў будынкі ўстановы дашкольнай адукацыі: гаручыя і лёгкія на загаранне вадкасці, запалкі, запальніцы;

• алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню;

• агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду або выбуховыя рэчывы (іх імітатары ці муляжы);

• аэразольныя балончыкі з рэчывамі раздражняльнага дзеяння;

• халодную зброю, колючыя, сякучыя, рэжучыя прадметы (іх імітатары ці муляжы);

• хімічныя і атрутныя рэчывы;

• наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя ці іншыя адурманьваючыя рэчывы;

• прыналежнасці для азартных гульняў;

• уносіць і размяшчаць у будынках установы дашкольнай адукацыі буйнагабарытныя прадметы, у тым ліку санкі, каляскі, веласіпеды, самакаты, сродкі персанальнай мабільнасці (электрасамакаты, гіраскутэры, сегвеі, монаколасы і іншае).