
Наша ўстанова была адкрыта ў ліпені 2009 года з сімвалічнай назвай «Наш дом». Такая назва выбрана не выпадкова. Наша педагагічнае крэда, каб дзіцячы сад стаў і для дзяцей і для педагогаў ўтульным, цёплым, светлым, каб кожны ў ім адчуваў сябе камфортна як дома. І каб усе мы педагогі, дзеці, і бацькі сталі адной вялікай сям'ёй.
Установа разлічана на 11 груп ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, з іх 2 групы для дзяцей ранняга ўзросту і 9 груп для дзяцей дашкольнага ўзросту. Установа працуе ў 12-ці часавым рэжыме з 7.00-19.00 (субота, нядзеля - выхадны)
Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 30 педагогаў. З іх, вышэйшую адукацыю маюць - 17 чалавек, сярэднюю спецыяльную адукацыю - 13 чалавек.
Калектыў дашкольнай установы - гэта згуртаваная каманда творчых, ініцыятыўных, якія знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых ідэй педагогаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім і спартыўным жыцці раёна.
 |
cпартыўны і трэнажорны залы з'яўляюцца цэнтрам па ажыццяўленню паўнацэннага фізічнага выхавання і развіцця дзіцяці, рэалізацыі патрэбы яго ў руху, фарміраванні жыццёва неабходных рухальных уменняў і навыкаў. |
 |
кабінет педагога-псіхолага, задачай якога з'яўляецца захаванне псіхічнага здароўя, максімальнае садзейнічанне паўнавартаснага псіхічнаму развіццю кожнага дзіцяці;
|
 |
басейн функцыянуе c першых дзён работы ўстановы. Купанне ў басейне праводзіцца з трох гадовага ўзросту 1 раз у тыдзень у форме групавых заняткаў з дзецьмі, якія не маюць супрацьпаказанняў;
|
Сёння ўстанова дашкольнай адукацыі ўяўляе сабой сучасны, добраўпарадкаваны комплекс, абсталяваны камп'ютарнай тэхнікай, найноўшым спартыўным і медыцынскім абсталяваннем, камфортнай і прыгожай мэбляй. Дзякуючы намаганням ўсяго калектыву і бацькоў, ва ўстанове дашкольнай адукацыі цёпла і ўтульна, спакойна і светла, пануюць любоў і разуменне. Менавіта такая атмасфера размяшчае да дасягнення высокіх вынікаў у выхаванні, навучанні, ахове жыцця і ўмацаванні здароўя дзяцей.
