28.01.22
Тэматычны дзень "Каб мова радная гучала"

Паважаныя бацькi!

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень "Каб мова радная гучала"

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай; выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду.

Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:

  • садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
  • пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;
  • развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове.

 

     Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы.

    Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.

        Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

      Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома.

      У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай  гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях.

     Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казкаў; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы   запас.

   

.

.